Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 жніўня: акцыі ў падтрымку Бяляцкага, дзень памяці Брыля і Адамчыка


Янка Брыль

Янка Брыль

Падзеі ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Вільня — у рамках Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі на Катэдральным пляцы адбудзецца інфармацыйная акцыя, прысьвечаная справе асуджанага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Валянтэры акцыі раскажуць мінакам пра перасьлед Бяляцкага і іншых грамадзкіх і палітычных дзеячоў Беларусі, а таксама прапануюць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязьням. Пачатак у 13.00 і 17.00.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага пройдуць таксама ў Менску, Маскве, Празе ды ў шэрагу іншых гарадоў.

Фота з Маратону салідарнасьці з Алесем Бяляцкім

Фота з Маратону салідарнасьці з Алесем Бяляцкім

Тэгеран — інаўгурацыя прэзыдэнта Ірану Хасана Рагані.

Гэты дзень у гісторыі:

1392 ― падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1579 ― пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям.

1651 ― войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам узяло Кіеў.

1914 ― першая сусьветная вайна: Нямеччына ўварвалася ў Бэльгію. У адказ Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША заявілі пра нэўтралітэт.

1922 ― пахаваньне вынаходніка тэлефона Аляксандра Бэла. На працягу хвіліны 13 мільёнаў тэлефонаў па ўсёй Паўночнай Амэрыцы маўчалі.

1962 ― лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла пасаджаны ў турму, дзе правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1904 ― Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.

1917 ― Янка Брыль, беларускі пісьменьнік.

1947 ― Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.

1961 ― Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт ЗША.

Вячаслаў Адамчык

Вячаслаў Адамчык


У гэты дзень памёрлі:

1875 ― Ганс Хрысьціян Андэрсан, дацкі пісьменьнік і паэт, аўтар сусьветна вядомых казак для дзяцей.

2001 ― Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

Цытата на памяць:

Выжываць ― гэта любой цаною, а жыць ― гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна.

Янка Брыль
XS
SM
MD
LG