Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заклікаў Менск неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

У заяве Міклаша Харасьці, якая распаўсюджаная сёньня, гаворыцца, што знаходжаньне Бяляцкага пад вартай стала «сымбалем рэпрэсіяў супраць беларускіх праваабаронцаў». Да гэтага аб неабходнасьці вызваленьня Бяляцкага заяўлялі некаторыя заходнія лідэры.

У лістападзе 2011 году Алеся Бяляцкага прысудзілі да чатырох з паловай гадоў турмы, прызнаўшы вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Арганізацыя Amnesty International прызнала старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» вязьнем сумленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG