Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крамбамбуля» вяртаецца на вялікую сцэну


Выступ «Крамбамбулі» ў Вільні, 2012 год

Выступ «Крамбамбулі» ў Вільні, 2012 год

Гурт «Крамбамбуля» стане хэдлайнэрам фэсту «Млын» у турыстычным комплексе «Дудуткі».

Фэст пройдзе 25 жніўня. «З групамі пакуль вядуцца перамовы, зусім хутка будзе абвешчаны склад удзельнікаў, — апавяла сайту ultra-music.com навуковая супрацоўніца музэйнага комплексу „Дудуткі“ Марыя Рагалевіч. — Але ўжо дакладна вядома, што на галоўнай сцэне фэстывалю выступіць гурт „Крамбабуля“. Гэта будзе вялікі сольны канцэрт калектыву, пачатак якога заплянаваны на 15:00».

Апошні канцэрт «Крамбамбулі » ў Менску быў сарваны ўладамі 11 лютага 2012 году, пасьля гэтага гурт на вялікай сцэне не выступаў.
XS
SM
MD
LG