Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавіліся ўціск і запалохванне журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай


Хадзіджa Ісмаілава

Хадзіджa Ісмаілава

Карпарацыя «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода» (RFERL) выступіла з заклікам да ўладаў Азербайджана расследаваць адноўлены ўціск і запалохванне у дачыненьні да журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай.

Ісмаілава — аўтар журналісцкіх расьсьледаваньняў і працуе карэспандэнтам Азербайджанскай рэдакцыі нашай радыёстанцыі. Днямі ў інтэрнэце зьявіліся відэакадры з Ісмаілавай, якія былі атрыманыя незаконным шляхам і парушаюць яе права на асабістае жыцьцё. Зьявілася і падложнае інтэрвію нібыта з калегам журналісткі, які спрабуе дыскрэдытаваць Ісмаілаву.

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Кевін Клоўз заклікаў урад Азербайджану забясьпечыць журналістам дзейсную падтрымку і абарону.

У публікацыях Ісмаілавай неаднаразова закраналіся пытаньні, зьвязаныя з вылучэньнем прэзыдэнта Ільхама Аліева на трэці тэрмін і фінансаваньнем шматмільённых праектаў.
XS
SM
MD
LG