Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: за ліпень у Іраку загінулі 1057 чалавек


Пасьля выбуху ў Багдадзе

Пасьля выбуху ў Багдадзе

1057 чалавек былі забітыя і больш за 2300 параненыя ў ліпені ў выніку гвалту на рэлігійнай глебе ў Іраку, паведамляе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў.

Найбольш ахвяраў у Багдадзе: 238 загіблых і 700 параненых.

«Мы не бачылі такога лічбаў больш чым пяць гадоў», — кажа выканальнік абавязкаў прадстаўніка ААН у Іраку Дзердзь Бушцін.

ААН кажа, што 4 137 чалавек забітыя ў Іраку ад пачатку 2013 году.
XS
SM
MD
LG