Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета з Ганнай Соўсь. Анатоль Лябедзька — пра Hilton-амэрыканку


Госьцем жывога эфіру будзе старшыня АГП Анатоль Лябедзька, і мы пагутарым пра ягоную кнігу «108 дзён і начэй у засьценках КДБ», якую пачала публікаваць Свабода.


Таксама ў эфіры:

  • палічым страты беларускага бюджэту з-за канфлікту з «Уралкаліем»
  • паслухаем рэакцыі праваслаўных сьвятароў на заявы Лукашэнкі пра рэформу царквы
  • пастаім разам з кіроўцамі ў чарзе, каб аплаціць збор за платныя дарогі
  • даведаемся, дзеля чаго беларускія лекары стварылі адвакацкае бюро
  • абмяркуем загад Аляксандра Лукашэнкі ліквідаваць ілжэ-прадпрымальніцтва
  • пачуем меркаваньні гандляроў і пакупнікоў сьвініны на Камароўцы: ці паўплывала на кошты і попыт на мяса афрыканская чума
  • паслухаем магілёўскіх рыбакоў пра сама, якога злавіў Лукашэнка

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: чаму Аляксандар Лукашэнка расказаў, што злавіў сама 57 кіляграмаў? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04 або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
XS
SM
MD
LG