Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Вінаградава выклікалі ў транспартную міліцыю


Вінаградаў не выключае, што выклік можа тычыцца гэтага здымку

Вінаградаў не выключае, што выклік можа тычыцца гэтага здымку

Лідэра «Зьмены» Паўла Вінаградава выклікалі праз тэлефон у транспартную міліцыю, якую актывіст плянуе наведаць 2 жніўня.

Прадстаўнік транспартнай міліцыі паведаміў, што выклікаюць «наконт фатаздымкаў у сацыяльных сетках».

Павал Вінаградаў сказаў карэспандэнту Свабоды, што яму невядома, якія менавіта здымкі зацікавілі транспартную міліцыю.

Ён не выключае, што гэта можа тычыцца здымкаў чатырохмэтровага бел-чырвона-белага сьцяга, прымацаванага да электрычкі, якая рухалася ў Менск.

27 ліпеня Павал Вінаградаў разьмясьціў здымкі ў фэйсбуку і напісаў: «Сёньня актывісты Zмены вырашылі правесьці акцыю ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БССР. На станцыі каля Мінскага мора актывісты прымацавалі да электрычкі 4-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. І электрычка, і сьцяг, які лунаў на ёй, пасьпяхова заехалі ў Менск».

Сылюэты актывістаў былі зафаташопленыя.
XS
SM
MD
LG