Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 жніўня: гадавіны пачатку Першай сусьветнай вайны і стварэньня Напалеонам войска ВКЛ, дзень памяці Ігната Ходзькі і Восіпа Блізьнюка


На месцы трагічнай пераправы Вялікай Арміі Напалеона праз раку Бярэзіну ў дзень яе чарговых угодкаў прайшла цырымонія ўшанаваньня памяці загіблых вайскоўцаў.

На месцы трагічнай пераправы Вялікай Арміі Напалеона праз раку Бярэзіну ў дзень яе чарговых угодкаў прайшла цырымонія ўшанаваньня памяці загіблых вайскоўцаў.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ


Менск. У галерэі «Ў» (праспэкт Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя выставы «Паверка асноў» фатографа і сучаснага мастака Ігара Саўчанкі. Пачатак а 19.00

Менск. У Loft Cafе (вуліца Петруся Броўкі, 22) у рамках Вечарыны аўтарскага кактэйлю, прысьвечанага этнічным напояў, адбудзецца канцэрт гурту «Альтанка», які спалучае фальклёр з блюзам, рок-н-ролам і джазам. Пачатак а 19.00

Менск. У клюбе МЕ100 (праспэкт Незалежнасьці 58/6) кінапаказ паўнамэтражнага амэрыканскага мультфільму «Неверагодны містэр Фокс» у перакладзе на беларускую мову. Ролі выконваюць Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Біл Мюрэй. Пачатак а 19.00



Менск. У паб-клубе «Графіці» (завулак Калініна, 16) з сольным канцэртам выступяць Neuro Dubel. Пачатак а 19.00

Менск. У канфэрэнц-залі Менскага аддзяленьня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (вуліца Камуністычная, 11, паверх 2) пройдзе адкрыцьцё бізнэс-форуму «Беларусь-Нігерыя». Пачатак а 14.00

Азэрбайджан. Дзень азэрбайджанскага альфабэту і мовы.

Масква. Пачатак афіцыйнага візыту ў Расею прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмон.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1812 — Напалеон Банапарт аддаў загад аб стварэньні войска Вялікага Княства Літоўскага



1914 — пачалася Першая сусьветная вайна.

1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце.

1943 — ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградка гітлераўцы расстралялі 11 сясьцёр-назарэтанак. 6 сакавіка 2000 г. яны былі бэатыфікаваныя.

1944 — у Польшчы пачалося Варшаўскае паўстаньне. Ад 2010 году 1 жніўня адзначаецца як дзяржаўнае сьвята.



2001 — Азэрбайджан перайшоў з кірыліцы на лацінскі альфабэт, каб зьменшыць расейскі ўплыў на азэрбайджанскую культуру.


У гэты дзень нарадзіліся:

1520 — Жыгімонт ІІ Аўгуст (г. Кракаў), вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548–1572).

1912 — Янка Ролсан (сапр. прозьвішча Гадзіцкі; в. Вялень, цяпер Пухавіцкі р-н), паэт, дзеяч эміграцыі ў Аўстраліі.

1921 — Уладзімер Урбановіч (в. Пудзіна, цяпер Наваградзкі р-н), краязнаўца, пэдагог, культуроляг.

У гэта дзень памерлі:

1861 — Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мэмуарыст.

1994 — Восіп Блізьнюк, удзельнік антысавецкага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлягераў. Пахаваны ў Смаргоні.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Войска бараноў, якім кіруе леў, заўсёды пераможа войска лявоў, якім кіруе баран

Напалеон Банапарт
XS
SM
MD
LG