Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто паедзе на інаўгурацыю новага прэзыдэнта Ірану?


Выступ новаабранага прэзыдэнта Хасана Раўхані ў парлямэнце

Выступ новаабранага прэзыдэнта Хасана Раўхані ў парлямэнце

У Іране рыхтуюцца да інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Хасана Раўхані 4 жніўня. Мясцовыя мэдыі называюць узровень міжнароднай прысутнасьці на імпрэзе высокім. Аднак, на думку карэспандэнта Радыё Свабода, група ВІП-пэрсонаў на інаўгурацыі будзе невялікай.

У Іране паведамляецца, што запрашэньні былі разасланыя па ўсім сьвеце. Чакаецца прысутнасьць 200 журналістаў, якія прадстаўляюць 50 СМІ з 16 замежных краінаў.

Іранскія чыноўнікі кажуць, што на запрашэньне адгукнуліся 40 краінаў. 10 зь іх будуць прадстаўленыя прэзыдэнтамі, і 3 — прэм’ер-міністрамі.
Але цяпер, калі застаецца ўсяго некалькі дзён, стала ясна, што многія нават найбліжэйшыя саюзьнікі Ірану будуць прадстаўленыя не кіраўнікамі дзяржаваў.

Іранскія чыноўнікі кажуць, што на запрашэньне адгукнуліся 40 краінаў. 10 зь іх будуць прадстаўленыя прэзыдэнтамі, і 3 — прэм’ер-міністрамі.

Добра будуць прадстаўленыя дзяржавы Цэнтральнай Азіі. Адтуль прыедуць чатыры зь пяці прэзыдэнтаў (Кіргізстан, Таджыкістан, Туркмэністан, Казахстан). Таксама кіраўнікамі дзяржаваў будуць прадстаўленыя суседнія Аўганістан і Пакістан, а таксама афрыканскія краіны Тога і Гвінэя-Бісау.
Будуць адсутнічаць лідэры ключавых суседзяў і саюзьнікаў Ірану — Расеі і Сырыі.
У сьпіс гасьцей таксама ўваходзяць прэзыдэнты Армэніі і Лібану, а таксама намесьнік Генэральнага сакратара ААН Ян Эліясан.

Будуць адсутнічаць лідэры ключавых суседзяў і саюзьнікаў Ірану — Расеі і Сырыі.

А такія саюзьнікі Ірану, як Беларусь, Балівія і Вэнэсуэла дагэтуль не паведамілі аб узроўні свайго прадстаўніцтва на інаўгурацыі Раўхані.

Відавочна, што прадстаўнікі Злучаных Штатаў ды Ізраілю, якія не былі запрошаныя, на інаўгурацыю не прыедуць. Эўрапейскі Зьвяз будзе прадстаўлены дыпляматамі, якія працуюць у Іране.

У СМІ выказваецца вэрсія, паводле якой у Тэгеран могуць прыехаць былы міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Джэк Стро і былы прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Хаўер Саляна.

Іранскія інаўгурацыі адбываюцца ў парлямэнце і, як правіла, на іх прысутнічаюць афіцыйныя асобы і замежныя дыпляматы, якія жывуць у краіне.

У самім Іране, ёсьць некаторыя рознагалосьсі сярод парлямэнтароў аб тым, хто павінен быць запрошаны. Некаторыя парлямэнтары сумняваюцца, што на інаўгурацыі павінен прысутнічаць былы прэзыдэнт-рэфарматар Махамад Хатамі, а іншыя кажуць, што ўсе былыя прэзыдэнты павінны прысутнічаць.

Іранскія інаўгурацыі адбываюцца ў парлямэнце і, як правіла, на іх прысутнічаюць афіцыйныя асобы і замежныя дыпляматы, якія жывуць у краіне.
XS
SM
MD
LG