Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд нямецкага Дзюсэльдорфа пастанавіў, што курэц можа быць выселены з уласнай кватэры, калі дым ад цыгарэт пранікае ў месцы агульнага карыстаньня.

Суседзі і арэндадаўцы падалі на 75-гадовага Фрыдхельма Адольфа ў суд, скардзячыся на пах дыму на лесьвічнай пляцоўцы.

Мужчына, які жыве ў сваёй кватэры на працягу сарака гадоў, казаў у судзе, што нічога ня можа зрабіць, калі толькі яго кватэру цалкам не загермэтызаваць. Аднак судзьдзі прынялі бок пазоўнікаў.

Нядаўна ў Нямеччыне адбыліся дэманстрацыі пратэсту супраць абмежаваньня правоў курцоў. Удзельнікі акцый называюць антытытунёвыя законы драконаўскімі і таталітарнымі мерамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG