Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве адзначаецца 22 гадавіна трагедыі ў Медніках


У сераду ў Віленскім Катэдральным саборы пройдзе імша. Пасьля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства паедуць у Меднікі, да мэмарыялу, а пазьней мерапрыемствы пройдуць на Антокальскіх могілках.

З дня трагедыі, калі на мяжы зь Беларусьсю былі расстраляныя сямёра літоўскіх службовых асобаў, прайшло 22 гады.

У імпрэзе возьмуць удзел родныя і блізкія загінулых, кіраўніцтва прэзыдэнцкай адміністрацыі, Сэйму, ураду, Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамэнту паліцыі, Службы аховы дзяржаўнай мяжы, Дэпартамэнту мытні, прадстаўнікі грамадзкасьці.

Мерапрыемствы памяці аб трагедыі пачаліся 28 ліпеня традыцыйным міжнародным забегам «Меднікі — Вільня» на прызы і кубак МУС і Дэпартамэнту мытні. Удзельнікі забегу зьбіраюцца з розных куткоў Літвы. Да іх далучаюцца і дзеці загінулых.

29 ліпеня — 12 жніўня ў Сэйме экспануецца выстава аб трагедыі ў Медніках.

31 ліпень 1991 г. Літву абляцела страшная вестка — уначы на кантрольна-прапускным пункце ў Медніках былі забітыя сем службовых асобаў — Міндаўгас Балавакас, Альгімантас Юозакас, Юозас Яноніс, Альгірдас Казлаўскас, Антанас Мустэйкіс, Станіславас Арлавічус і Рычардас Рабавічус. Гадзіньнік на руцэ Альгірдаса Казлаўскаса спыніліся ў 3.40 раніцы. Мэдыкам удалося выратаваць жыцьцё цяжка параненага Томаса Шарнаса.
XS
SM
MD
LG