Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дажынкавы Жлобін: шанцуе ня ўсім


Дажынкавы Жлобін: шанцуе ня ўсім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:54 0:00

Жлобін аўральнымі тэмпамі рыхтуецца да афіцыйнага сьвята «Дажынкі».

На падрыхтоўку выдзелены 1 трыльён рублёў — гэта прыблізна 112 мільёнаў даляраў.

У пераддажынкавую кругаверць трапілі й жыхары прыватнага сэктару, найперш тых вуліц, дзе маюць праяжджаць удзельнікі «Дажынак».

Улады прымушаюць жыхароў гораду за свой кошт фарбаваць фасады дамоў у сьветлыя колеры, мыць дахі, мяняць платы.

Пашанцавала жыхарам з вуліцы Парыскай камуны, што блізу гарадзкога стадыёну. Тут агароджу паставілі за дзяржаўны кошт, каб не было відаць лядашчых хатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG