Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аварыя гішпанскага цягніка здарылася на хуткасьці 153 км/г


Акрываўлены машыніст Францішак Гарсон пасьля трагедыі

Акрываўлены машыніст Францішак Гарсон пасьля трагедыі

Суд у гішпанскім горадзе Сант’яга-дэ-Кампастэла высьветліў, што чыгуначная катастрофа ў сераду на мінулым тыдні, ахвярамі якой сталі 79 чалавек, адбылася пры руху цягніка на хуткасьці 153 кілямэтра ў гадзіну.

Паводле дадзеных самапісцаў у кабіне машыніста, непасрэдна перад крушэньнем хуткасьць складала 192 кілямэтра ў гадзіну, аднак машыніст пасьпеў націснуць на тармазы, каб запаволіць рух. На участку, дзе адбылася катастрофа, дазволеная хуткасьць не перавышае 80 кілямэтраў у гадзіну.

У заяве суду таксама адзначаецца, што машыніст ў момант крушэньня размаўляў па службовым тэлефоне.

Катастрофа экспрэса стала самай трагічнай чыгунках Гішпаніі за апошнія 70 гадоў.

Машыністу Францішку Гарсону выстаўленыя абвінавачваньні ў забойстве па неасьцярожнасьці.


ВІДЭА З КАМЭРЫ НАЗІРАНЬНЯ:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG