Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з краінаў «Усходняга партнэрства» бліжэйшы да Эўропы?


Міністры замежных справаў Вышаградзкай групы і краінаў Усходняга Партнэрства на сустрэчы ў Кракаве, 17 траўня 2013

Міністры замежных справаў Вышаградзкай групы і краінаў Усходняга Партнэрства на сустрэчы ў Кракаве, 17 траўня 2013

Армэнія і Грузіі на мінулым тыдні завяршылі перамовы аб пагадненьнях пра асацыяцыю з Эўрапейскім Зьвязам. Гэтыя пагадненьні, разам з суправаджальнымі дамовамі аб свабодным гандлі, прывядуць да шчыльнага збліжэньня гэтых краінаў з ЭЗ. Але наперадзе ў шасьці былых савецкіх рэспублік ва Ўсходнім партнэрстве ёсьць усё яшчэ шмат перашкодаў.

Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк падрыхтаваў агляд становішча Арменіі і Грузіі, а таксама Азэрбайджану, Беларусі, Малдовы і Ўкраіны напярэдадні віленскага саміту Ўсходняга партнэрства, які адбудзецца ў лістападзе сёлета. Чакаецца, што на гэтым саміце некалькі краінаў падпішуць пагадненьні аб больш шчыльным супрацоўніцтве з ЭЗ.


МАЛДОВА


Лідэры Армэніі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны сустракаюцца ў Кішынёве, каб абмеркваць Усхгодняе партнэрства, 11 ліпеня 2013

Лідэры Армэніі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны сустракаюцца ў Кішынёве, каб абмеркваць Усхгодняе партнэрства, 11 ліпеня 2013

Малдова стала вельмі добрым «вучнем» і, магчыма, адзіная дамаглася выразнага посьпеху ў рамках Усходняга партнэрства, нягледзячы на некаторыя няроўнасьці на дарозе з-за палітычнага крызісу ў краіне ў пачатку году. У чэрвені Кішынёў завяршыў перамовы аб Пагадненьні пра асацыяцыю з Эўразьвязам, якое ўмацуе палітычныя сувязі з Брусэлем. Завершаныя і перамовы аб суправаджальным пагадненьне пра паглыбленую і ўсёабдымную зону свабоднага гандлю (ЗСГ). Чакаецца, што пагадненьне будзе парафіравана ў лістападзе на саміце ў Вільні. Цяпер Малдова імкнецца забясьпечыць пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме. У кастрычніку краіны-члены ЭЗ будзе ацэньваць прагрэс Малдовы ў выкананьні сваіх абавязаньняў у галіне лібэралізацыі візавага рэжыму, што таксама можа быць зацьверджана ў Вільні. Наступным лягічным крокам для Малдовы было б прызнаньне з боку краінаў-членаў ЭЗ прызнаць яе ў якасьці патэнцыйнага кандыдата на ўступ у Зьвяз, г. зн. надаць ёй такі ж статус, як Босьніі і Герцагавіне і Альбаніі. Але з-за стомленасьці ад пашырэньня гэта наўрад ці адбудзецца ў бліжэйшы час.


УКРАІНА


Прэзыдэнт Віктар Януковіч і эўракамісар Штэфан Фюле

Прэзыдэнт Віктар Януковіч і эўракамісар Штэфан Фюле

Украіна зьяўляецца самай непрадказальнай краінай сярод цяперашніх прэтэндэнтаў зь ліку былых савецкіх рэспублік. З аднаго боку, Кіеў дасягнуў болей, чым любая з астатніх пяці краінаў хаця б у тым, што яго пагадненьне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю ўжо было парафіравана. Але застаюцца пытаньні, ці будзе пагадненьне падпісана на саміце ў Вільні нават у тым выпадку, калі яго тэкст будзе ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі ЭЗ. Лідэры Зьвязу кажуць, што яны хочуць бачыць Украіну, якая правяла шэраг выбарчых і судовых рэформаў. У іх існуе асаблівая заклапочанасьць з нагоды выбарчага правасудзьдзя. Крайні тэрмін для гэтых зьменаў пастаянна мяняўся, але цяпер ён, выглядае, прызначаны на кастрычнік. Эўрапейская народная партыя (ЭНП), асноўная правацэнтрысцкая партыя ў Эўропе, хоча, каб яе сябра, былога прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнку вызвалілі з турмы да таго, як Украіна атрымае ўзнагароду ў выглядзе падпісаньня пагадненьня ў Вільні. А паколькі ЭНП зьяўляецца найбуйнейшай партыяй у Эўрапейскім парлямэнце і знаходзіцца ва ўладзе ў вядучых дзяржавах-членах ЭЗ, такіх як Нямеччына і Польшча, лёс Цімашэнкі і памкненьні Кіева да больш шчыльных стасункаў з ЭЗ цесна зьвязаныя паміж сабой. Зь іншага боку, многія эўрапейскія стратэгі асьцерагаюцца, што Ўкраіна можа патрапіць у арбіту Расеі, калі яны будуць адштурхоўваць Кіеў занадта моцна.


ГРУЗІЯ


Прэм'ер Грузіі Бідзіна Іванішвілі сустракаецца з эўракамісарам Штэфанам Фюле

Прэм'ер Грузіі Бідзіна Іванішвілі сустракаецца з эўракамісарам Штэфанам Фюле

Грузія завяршыла перамовы аб пагадненьні пра асацыяцыю і зону свабоднага гандлю на гэтым тыдні і — як і малдаўскае — яно, як чакаецца, будзе парафіравана палітычнымі лідэрамі ў лістападзе. Плян дзеяньняў па лібэралізацыі візавага рэжыму таксама гатовы. Але гэтак жа, як і ў выпадку з Украінай, ЭНП ставіць пытаньне таго, што яны называюць палітычна матываванымі крымінальнымі справамі супраць апазыцыянэраў — а цяпер гэта адносіцца і да членаў Аб’яднанага Нацыянальнага Руху прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі. Іншая прычына расчараваньня ў тым, што ў прэамбуле Пагадненьня з Грузіяй аб асацыяцыі Грузіі названая як «краіна Ўсходняй Эўропы». Хаця ўсе эўрапейскія дзяржавы маюць права на сяброўства ў ЭЗ, указаньне на геаграфічныя каардынаты можа азначаць, што дарога Тбілісі ў Брусэль можа быць заблякаваная ў агляднай будучыні.


АРМЭНІЯ


Міністр замежных спраў Арменіі Эдуард Налбандзян прыняў удзел у міністарскай сустрэчы Ўсходняга партнэрства ў Брусэлі,

Міністр замежных спраў Арменіі Эдуард Налбандзян прыняў удзел у міністарскай сустрэчы Ўсходняга партнэрства ў Брусэлі,

Армэнія зьяўляецца яшчэ адной краінай, якая закончыла перамовы аб сваіх пагадненьнях пра асацыяцыю і зону свабоднага гандлю на гэтым тыдні і чакае, што яны будуць парафіраваныя ў Вільні. Як і ў выпадку з Грузіяй, тэкст прэамбулы выклікае расчараваньне і нават большае, чым у яе суседкі Грузіі. Там наогул нічога не гаворыцца аб эўрапейскай ідэнтычнасьці Армэніі і пераважна робяцца спасылкі на агульную гісторыю і на каштоўнасьці, якія Армэнія падзяляе зь іншымі эўрапейскімі краінамі. Вялікай задачай, якая стаіць перад Брусэлем, уяўляецца задача пераканаць Ерэван пазьбягаць спробаў Масквы ўключыць яго ў свой мытны саюз.


АЗЭРБАЙДЖАН


Міністр замежных спраў Азэрбайджану Эльмар Мамед'яраў падчас сустрэчы ў Брусэлі, 17 сьнежня 2012

Міністр замежных спраў Азэрбайджану Эльмар Мамед'яраў падчас сустрэчы ў Брусэлі, 17 сьнежня 2012

Азэрбайджан зьяўляецца адзінай краінай у групе, якая ня мае ані найменшага жаданьня некалі ў адзін выдатны дзень далучыцца да Эўразьвязу. Перамовы працягваюцца, справа даходзіць да пагадненьня аб асацыяцыі без гандлёвай часткі, але сёлета, як чакаецца, нічога падпісана ня будзе. Зрэшты пачатковыя пагадненьні аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі ў Вільні з Азэрбайджанам падпісаць усё ж могуць. Працэс спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі знаходзіцца на стадыі яго папярэдняй лібэралізацыі, што палягчае візавы рэжым для пэўных груп, такіх як студэнты і бізнэсмэны, якія змогуць атрымліваць шматразовыя візы. І Брусэль, і Баку ў асноўным зацікаўлены ў прасоўваньні глыбокага энэргетычнага супрацоўніцтва. ЭЗ вызначыў Азэрбайджан у якасьці ключавога гульца ў сваім імкненьні паменшыць сваю залежнасьць ад Расеі ў справе імпарту вуглевадародаў.


БЕЛАРУСЬ


Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей і міністр замежных спраў Армэніі Эдуард Налбандзян

Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей і міністр замежных спраў Армэніі Эдуард Налбандзян

Беларусь, вядома, зьяўляецца «белай варонай» ва ўсёй групе Ўсходняга партнэрства. Тут гаворка ня ідзе пра аб’яднаньне або пра пагадненьне аб свабодным гандлі, але больш пра тое, хто будзе прадстаўляць Менск на саміце ў Вільні. Падчас папярэдняга саміту Ўсходняга партнэрства крэсла Беларусі было пустое з-за блытаніны, якая ўзьнікла ў апошнія дні перад самітам. Краіны-члены Эўразьвязу хочуць пазьбегнуць паўтарэньня гэтага сцэнару. Але яны адначасова не жадаюць бачыць любога, хто знаходзіцца ў чорным сьпісе з больш чым 200 асобаў пасьля разгону пасьлявыбарчых пратэстаў у 2010 годзе — асабліва прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку. Міністру замежных спраў Беларусі Ўладзімеру Макею нядаўна дазволілі выехаць у Брусэль, каб сустрэцца зь яго калегамі з краін Эўразьвязу, і ёсьць надзея, што нейкае пагадненьне зь Беларусьсю аб тым, каб свайго боса прадстаўляў на саміце ў Вільні менавіта Макей, можа быць дасягнутае.
XS
SM
MD
LG