Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля разрыву зь Беларусьсю акцыі «Ўралкалія» абваліліся


Падзеньне акцый «Уралкалія» у аўторак перавысіла 15%. Акцыі ўпалі, пасьля таго як стала вядома, што кампанія прыпыняе праграму buyback, а таксама спыняе экспартны продаж праз «Беларускую калійную кампанію».

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на генэральнага дырэктара кампаніі Ўладыслава Баўмгертнэра.

Праграма buyback, або выкуп эмітэнтам уласных акцый, была запушчана кампаніяй 13 лістападу 2012 г. Баўмгертнэр адзначыў, што ў сувязі з пагаршэньнем каньюнктуры рынку калійных угнаеньняў чакаецца няўстойлівасьць коштаў акцый усіх калійных вытворцаў, таму праграма прыпыненая, куплі акцый не вядзецца.

30 ліпеня «Уралкалій» таксама паведаміў пра рашэньне спыніць экспартны продаж праз «Беларускую калійную кампанію», адзіным каналам экспартнага збыту становіцца уласны трэйдэр кампаніі — «Уралкалій-Трэйдынг».

«Уралкалій» настойваў на тым, што экспартны продаж абодвух вытворцаў — расейскага і беларускага («Беларуськалій») — павінен ажыцьцяўляцца праз адзіную тавараправодную сетку. Супраць гэтага фактычна выступіла кіраўніцтва Беларусі: у сьнежні 2012 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які адмяняе выключнае права «Беларускай калійнай кампаніі» экспартаваць калій.

Пры гэтым у траўні гендырэктар «Беларуськалія» абвінаваціў расейскага партнэра «Уралкалій» у несумленнасьці і зрыве дамоўленасьцяў па працы сумеснай тавараправоднай сеткі.

Барыс Жаліба
Барыс Жаліба
Эканаміст Барыс Жаліба лічыць істотным падзеньне акцый «Уралкалія» больш як на 15%. Ён адзначае, што гэта нэгатыўна адаб’ецца і на беларускім партнэры:

«„Саюзкалій“ яшчэ не пачаў сваёй працы. Расея выкарыстоўвала „Беларускую калійную кампанію“, але ў іх былі свае каналы экспарту. Я думаю, там узьніклі нейкія супярэчнасьці паміж беларускім і расейскім бакамі. А тут на ўсясьветным рынку попыт на калійныя ўгнаеньні зьменшыўся. Надвор’е на калійным рынку ня вельмі спрыяльнае і для расейцаў, і для беларусаў. Я думаю, падзеньне акцыяў „Уралкалія“ адаб’ецца і на беларусах, бо тут усё ўзаемазьвязана, а рынак усясьветны адзін».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG