Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: кантроль над турмой вярнулі, вязьні ўцяклі


Урадавыя войскі вярнулі кантроль над турмой у горадзе Дэра Ісмаіл Хан на паўночным захадзе Пакістану.

Болей за 200 вязьняў, у тым ліку 30 баевікоў, зьбеглі з турмы ў горадзе пасьля таго, як яе атакавалі талібы.

У часе штурму загінулі 14 чалавек.

Дэра Ісмаіл Хан — галоўны горад правінцы Хайбэр-Пухтунхва, знаходзіцца ў горным раёне. Вядома, што ў гэтым рэгіёне існуюць базы Аль-Кайды.
XS
SM
MD
LG