Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у менскім мэтро — пацярпелых няма


На станцыі менскага мэтро «Магілёўская» сёньня раніцай успыхнуў пажар.

Як паведамляе сайт Міністэрства надзвычайных сытуацый, ў калідоры тэхнічнага паверху на ўзроўні памяшканьня касавай залы адбылося загараньне ізаляцыі электраправодкі ў электрашчыце, які сілкуе асьвятленьне вэстыбюля.

Пажарныя ліквідавалі загараньне а палове на шостую. Рух цягнікоў на ўчастку ад станцыі «Магілёўская» да станцыі «Трактарны завод» быў спынены на паўгадзіны.

Пацярпелых няма.

XS
SM
MD
LG