Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: Баевікі напалі на турму, 250 вязьняў зьбеглі


Вязень турмы ў Пакістане, ілюстрацыйнае фота

Вязень турмы ў Пакістане, ілюстрацыйнае фота

Болей за 200 вязьняў, у тым ліку 30 баевікоў, зьбеглі з турмы ў горадзе Дэра Ісмаіл Хан на паўночным захадзе Пакістану пасьля таго, як яе атакавалі талібы.

Шэф паліцыі Сахаіл Халід завіў, што было некалькі гучных выбухаў і стрэляніна з гранатамётаў і кулямётаў. Пасьля гэтага пачаўся штурм.

Каля 60 баевікоў уварваліся на тэрыторыю турмы.

Супрацоўнік сілаў бясьпекі на ўмовах ананімнасьці паведаміў: сама мала 8 чалавек зь ліку нападнікаў былі апрануты ў паліцэйскую форму.

У часе штурму загінулі 12 чалавек, у тым ліку чацьвёра паліцэйскіх.

Дэра Ісмаіл Хан — галоўны горад правінцы Хайбэр-Пухтунхва, знаходзіцца ў горным раёне. Вядома, што ў гэтым рэгіёне існуюць базы Аль-Кайды.
XS
SM
MD
LG