Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 ліпеня: перагляд прысуду Дорну, забарона назвы «Беларусь» і народзіны Чэслава Мілаша


"Краіна Беларусь" кніга Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча
"Краіна Беларусь" кніга Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

В Менскім гарадзкім судзе аб 11-й гадзіне пачнуць разглядаць касацыйны пратэст пракуратуры на прысуд кіраўніку Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыю Дорну. У сакавіку Дорну за ўхіленьне ад сплаты падаткаў прысудзілі два гады абмежаваньня волі без накіраваньня на гэтак званую «хімію». Дорна апраўдалі па іншых абвінавачаньнях, у тым ліку ў хабары, і вызвалілі ў залі суду. Пракуратуру такое рашэньне суду Цэнтральнага раёну Менску не задаволіла.

У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску (праспэкт Незалежнасьці, 47) у межах праекту «Беларускі авангард 1980–1990-х гадоў» адкрыецца пэрсанальная выстава Уладзімера Акулава «Месцазнаходжаньне». Пачатак а 17-й гадзіне.

У Пакістане адбудуцца прэзыдэнцкія выбары.

Выбары ў Пакістане. Травень 2013
Выбары ў Пакістане. Травень 2013



ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1502 — Хрыстафор Калюмб адкрыў Гандурас.


Фільм пра Хрыстафора Калюмба па-ангельску


1768 — пачалося першае кругасьветнае падарожжа капітана Джэймса Кука.

1840 — цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Беларусь» ды загадаў выкарыстоўваць замест яе назву «губэрні Паўночна-Заходняга краю».

1898 — адбыўся пуск першага трамвая ў Віцебску.

1905 — Альбэрт Айнштайн апублікаваў артыкул «Да электрадынамікі рухомых целаў», у якім выклаў асновы спэцыяльнай тэорыі адноснасьці.

1956 — у савецкіх газэтах апублікавана пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».


Пра культ Сталіна


1960 — СССР і Кітай абвясьцілі аб ідэалягічным расколе.

1960 — былая калёнія Бэльгіі, якая дамаглася незалежнасьці, абвяшчае сябе Рэспублікай Конга. Прэзыдэнтам краіны робіцца Жазэф Касавубу, прэм’ер-міністрам — Патрыс Лумумба.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1796: Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог (пам. у 1867)

1863: Генры Форд, амэрыканскі прамысловец (пам. у 1947)

1911: Чэслаў Мілаш, польскі літаратар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (пам. у 2004)


Андрэй Хадановіч чытае верш Мілаша "У Варшаве"


1917: Ціхан Кісялёў, колішні першы сакратар ЦК КПБ (пам. у 1983)

1948: Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафэсар​


У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

2007: Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр (нар. у 1918)

І. Бергман. Сунічная паляна

2007: Мікелянджэла Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр (нар. у 1912)

2009: Юры Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр (нар. у 1954)


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Між неда-праўды
І неда-вар’яцтва,
Між неда-права
І неда-мастацтва,

Пад неда-небам,
У неда-айчыне,
Ты неда-нявінны
І неда-злачынны.


Чэслаў Мілаш
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG