Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста КХП-БНФ затрымалі ля царквы


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

У Менску затрымалі актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Макава. Ён знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе.

Алесь вяртаўся з акцыі ўшанаваньня памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты, якія ладзяцца 29 чысла штомесяц.

Ён быў затрыманы на вуліцы Каліноўскага ля храма Ўсіх сьвятых, куды ён кіраваўся па сваіх справах.

«У мяне праверылі сумку, але я нават забыўся, што ў мяне ў сумцы было некалькі налепак з „Пагоняй“. Я нічога не зьбіраўся рабіць, мне проста трэба было сустрэцца з чалавекам. Таксама ў сумцы быў адзін буклет, прысьвечаны палітвязьням. Мяне адразу пасадзілі у машыну і павезьлі ў пастарунак», — апавёў карэспандэнту Свабоды Алесь Макаў.

Некалькі гадоў таму Алесь Макаў разам з паплечнікам па КХП-БНФ Алегам Сьвірыдавым у часе дзяжурства ў Курапатах злавіў двух падлеткаў, якія ламалі крыж.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG