Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільцянка беларускага паходжаньня ўзначаліць дэлегацыю на перамовах з палестынцамі


Міністар юстыцыі Ізраілю Цыпі Ліўні

Міністар юстыцыі Ізраілю Цыпі Ліўні

У Вашынгтоне сёньня аднаўляюцца мірныя перамовы паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Пра гэта напярэдадні заявіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

Ізраільскі бок прадстаўляе міністар юстыцыі Цыпі Ліўні і дарадца ізраільскага ўраду Іцхак Молха. Палестынскую дэлегацыю на перамовах узначальваюць Саэб Эрэкат і Мухамад Стае.

Цыпі Ліўні — міністар юстыцыі Ізраілю. Цыпі нарадзілася ў Тэль-Авіве ў сям’і Сары Розэнбэрг і Эйтана Ліўні, якія нарадзіліся ў Горадні. Цыпі Ліўні выконвала абавязкі намесьніка прэм’ер-міністра, займала пасаду міністра замежных спраў і ўзначальвала групу па вядзеньні Ізраільска-Палестынскіх мірных перамоваў у 2006-2009 гг.

Ізраільска-палестынскія перамовы былі спыненыя ў 2010 годзе, пасьля адмовы Ізраіля спыніць пашырэньне паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG