Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рак горла можна прадухіліць вакцынай


Праявы папілёмавірусу
Праявы папілёмавірусу
Вакцына, якая абараняе супраць раку шыйкі маткі ў жанчын, таксама зьмяншае рызыку раку горла. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, апублікаваныя ў гэтым месяцы амэрыканскімі навукоўцамі.

За апошнія 30 гадоў узровень захворваньняў на рак горла значна вырас, асабліва сярод гетэрасэксуальных мужчынаў сярэдняга ўзросту. Прыкладна 70 працэнтаў такіх захворваньняў выклікана вірусамі, што перадаюцца полавым шляхам. Вялікую ўвагу да праблемы прыцягнула інтэрвію знакамітага амэрыканскага кінаактора Майкла Дугласа, які заявіў, што прычынай яго захворваньня на рак горла быў аральны сэкс.

Анколягі меркавалі, што вакцынацыя супраць вірусу папілёмы, якая дапамагае прадухіліць рак шыйкі маткі, можа таксама абараніць і ад раку горла. Але дагэтуль не было дасьледаваньняў, якія б пацьвердзілі гэта.

Як тлумачыць адзін з арганізатараў цяперашняга дасьледаваньня, доктар Маршал Познэр, вакцына Цэрварыкс на 93 працэнты абараняла ад інфэкцыі двума тыпамі папілёмавірусу, якія выклікаюць найбольш захворваньняў на такія віды раку.
Анколягі меркавалі, што вакцынацыя супраць вірусу папілёмы, якая дапамагае прадухіліць рак шыйкі маткі, можа таксама абараніць і ад раку горла. Але дагэтуль не было дасьледаваньняў, якія б пацьвердзілі гэта.

У дасьледаваньні бралі ўдзел 5,840 жанчын у Коста-Рыцы ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў, якія пачалі полавае жыцьцё. Праз чатыры гады пасьля вакцынацыі толькі адна з прышчэпленых жанчынаў заразілася папілёмавірусам. Сярод тых, хто не атрымаў вакцыны, было 15 выпадкаў інфэкцыі.

«Мы былі зьдзіўленыя наколькі моцным быў эфэкт», — кажа доктар Раланда Эрэра, кіраўнік праграмаў прафіляктыкі Міжнароднага агенцтва дасьледаваньняў ракавых захворваньняў. Доктар Эрэра, аднак, патлумачыў, што высновы дасьледаваньня не канчатковыя і што пакуль нельга з упэўненасьцю казаць пра тое, што вакцына будзе мець настолькі ж сур’ёзны эфэкт для мужчын. Але паколькі вакцына стварае аднолькавы ўзровень антыцелаў у людзей абодвух полаў, дык можна разьлічваць на аднолькавы эфэкт, лічыць ён.

Доктар Эрык Мур — хірург, які спэцыялізуецца на гэтым тыпу раку, — назваў вынікі дасьледаваньня вельмі пазытыўнымі, але пры гэтым зазначыў: «Гэта спрацоўвае толькі калі вы атрымалі вакцыну да інфікаваньня. Калі вам 40 гадоў і ў ваc ужо былі шматлікія полавыя партнэры, яна не дапаможа».

Ці можна набыць вакцыну ў Беларусі, чытайце ТУТ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG