Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі пасьля жорсткіх баёў урадавыя войскі адбілі ў паўстанцаў раён Халдзіе ў горадзе Хомс. Пра гэта паведаміла сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне.

Халдзіе – адзін з найбуйнейшых апорных пунктаў сырыйскай узброенай апазыцыі.

Месяц таму армія, пры падтрымцы баявікоў радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хэзбалах», пачала апэрацыю для яго захопу, не спыняючы пры гэтым спроб узяць пад кантроль увесь Хомс, які паўстанцы называюць «сталіцай рэвалюцыі».

Гэты горад прынцыпова важны для рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, бо знаходзіцца на стратэгічнай трасе, якая злучае Дамаск зь міжземнаморскім узьбярэжжам, дзе таксама жыве большасьць алавітаў, да якіх належыць клан прэзыдэнта.

Некалькі раёнаў Старога гораду ў Хомсе пакуль застаюцца ў руках Свабоднай сырыйскай арміі.
XS
SM
MD
LG