Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Партызанскага раёна Менска 29 ліпеня будзе разглядацца адміністратыўная справа за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства над трыма актывістамі кампаніі «Альтэрнатыва» Алегам Корбанам, Зьмітром Сільчанкам і Алегам Кералем.

Суд пачнецца каля 10-00 у памяшканьні суду па вуліцы Сямашкі, 33, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

26 ліпеня актывісты «Альтэрнатывы» ўсталявалі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі на мосьце праз Партызанскі праспэкт каля ўнівэрмага «Беларусь». Акцыя ладзілася з нагоды 23-й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
Праз лічаныя хвіліны іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і запіхнулі ў два мікрааўтобусы. Разам з актывістамі былі затрыманыя фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, журналісты БелаПАН Захар Шчарбакоў і Андрэй Корсак, а таксама актывістка Вольга Бурневіч.

Усе былі дастаўленыя ў Партызанскі РУУС. Актывістаў зьмясьцілі да суду ў турму на Акрэсьціна. Пасьля высьвятленьня асобаў журналістаў і дзяўчыну адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG