Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Ізраіля ўхваліў вызваленьне больш чым ста палестынскіх зьняволеных.

Гэтая мера прынятая ў рамках спробаў аднавіць мірны працэс паміж Ізраілем і палестынцамі. 13 міністраў прагаласавалі за вызваленьне, сем – супраць.

Як піша ізраільская прэса, рашэньне было прынятае пасьля бурных дэбатаў.

Палестынскія зьняволеныя будуць вызваляцца паступова, пасьля пачатку мірных перамоваў у Вашынгтоне, якія плянуецца пачаць на наступным тыдні.

Кабінэт міністраў таксама ўхваліў законапраект, паводле якога любое пагадненьне з палестынскай бокам, у рамках якога Ізраіль саступіць кантроль над часткай тэрыторыі, будзе вынесена на ўсенародны рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG