Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбуджаная справа за зьдзек зь непаўналетняй дачкі актывіста


Натальля Шэлег. Фота з сайта rastaev.livejournal.com

Натальля Шэлег. Фота з сайта rastaev.livejournal.com

Сьледчыя органы распачалі крымінальную справу (артыкул «хуліганства») па факце гвалтоўных дзеяньняў у дачыненьні да непаўналетняй Натальлі Шэлег з Бабруйску, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту Магілёўскай вобласьці Аксана Салянюк.

27 ліпеня 16-гадовая дачка бабруйскага апазыцыянэра Вячаслава Шэлега, сябры аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», была шпіталізаваная ў Бабруйскую цэнтральную лякарню з падазрэньнем на страсеньне мозгу.

Паводле бацькі, невядомыя ўдарылі Натальлю па галаве падчас ранішняй гімнастыкі, а затым, калі яна страціла прытомнасьць, вывезьлі яе ў лес за 20 кілямэтраў ад Бабруйска, дзе пакінулі яе, запэцкаўшы чорнай фарбай. Вячаслаў Шэлег зьвязвае інцыдэнт з спробай спэцслужбаў аказаць ціск на яго, каб ён адмовіўся ад актыўнай палітычнай дзейнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG