Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, КДБ затрыманы ксёндз Уладзіслаў Лазар, перадае БелаПАН.

Так, газэта «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы ў каталіцкіх колах паведамляе, што сьвятар ужо амаль месяц знаходзіцца ў турме КДБ, а перамовы з уладамі ў гэтай справе вядзе апостальскі нунцый Ватыкана ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

Таксама аб затрыманьні ксяндза паведамілі і некаторыя журналісты ў сацсетках.

26 ліпеня Аляксандар Лукашэнка на будаўніцтве мінскага аквапарку паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спэцслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. «Мы нядаўна затрымалі аднаго з здраднікаў, які ў спэцслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы зьвязаны з замежнымі дзяржавамі, і ня толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасьці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Ксёндз Лазар раней служыў у Мар'інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці), а ў красавіку быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спасланьня Духа Сьвятога ў Барысаве (Менская вобласьць). Ён грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гарадзенскай сэмінарыі, а затым у Польшчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG