Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст РФ: чаму Расея ня можа выдаць Сноўдэна


Эдвард Сноўдэн у маскоўскім аэрапорце.
Эдвард Сноўдэн у маскоўскім аэрапорце.
У паведамленьні прэс-службы Мінюсту Расеі адзначаецца, што тэрмін «вяртаньне» ў расійскім заканадаўстве і практыцы ўжываецца, як правіла, да добраахвотнага ўезду асоб з-за мяжы ў краіну, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца. У кантэксьце прымусовай рэпатрыяцыі асобы ў дзяржаву грамадзянства гэты тэрмін у міжнародным праве не ўжываецца, гаворыцца ў паведамленьні.

Раней амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфал заявіў, што Злучаныя Штаты не патрабуюць экстрадыцыі Сноўдена, а просяць яго вяртаньня ў краіну.

Вашынгтон абвінавачвае Сноўдена у разгалошваньні сакрэтнай інфармацыі і патрабуе яго выдачы. З 23 чэрвеня Эдвард Сноуден знаходзіцца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорта Шарамецева, куды ён прыбыў авіярэйсам з Ганконгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG