Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні праходзіць шэсьце гей-меншасьцяў


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

У сталіцы Літвы Вільні на цэнтральнай вуліцы горада — праспэкце Гэдыміна — праходзіць шэсьце сэкс-меншасьцяў «За роўнасьць».

Пра гэта перадае delfi.lt.

З самай раніцы ў суботу горад быў запоўнены паліцыяй. На падыходзе да праспэкта зьявіліся агароджы. Вакол Лукішскай плошчы дзесятак паліцэйскіх аўтамабіляў. На праспекце Гэдыміна — паліцэйскія аўтобусы і конная паліцыя.

Удзельнікі шэсьця трымалі сьцягі колераў вясёлкі, сьпявалі, выкрыквалі лёзунгі. На адным з плякатаў напісана: «Перастаеш ненавідзець — зьніжаеш рызыку сардэчных захворваньняў».

У самым пачатку мерапрыемства быў затрыманы парлямэнтар Пятрас Гражуліс. Яго паліцыя спачатку паклала на зямлю, а затым літаральна ўнесла ў паліцэйскі аўтамабіль.

За шэсьцем назірае мноства людзей, якія здымаюць і фатаграфуюць удзельнікаў. У натоўп ляцяць яйкі, адно з іх патрапіла ў лоб сацыял-дэмакрату Гедре Пурваняцкене. Парушальнік парадку затрыманы. Яйка было кінута і ў актывіста С.Мікаса.

Удзельнікаў шэсьця сёлета вельмі шмат, калёна расцягнулася з плошчы Кудзіракас да вуліцы Татору.

Наперадзе шэсьця едзе аўтобус, упрыгожаны балёнікамі і плякатамі з надпісамі: «Мы падтрымліваем якія змагароў за правы ЛГБС у Расеі», «У прыродзе няма цэркваў», «Роўныя падаткі — роўныя правы», «Мы крочым за тых, хто не можа».

На Лукішскай плошчы шэсьце сустрэлі ўдзельнікі акцыі пратэсту, якія крычалі, што дэпутатам Сэйму сорамна ўдзельніцаць у такой акцыі. Пратэстоўцы трымалі ў руках плякаты зь перакрэсьленым пеўнем. Яны ўзяліся за рукі, каб не прапусціць удзельнікаў шэсьця на Лукішскі пляц. Трое знайбольш агрэсіўных затрыманыя.

Тым ня менш, удзельнікі дасягнулі сцэны на Лукішскай плошчы. Мітынг праходзіць у спакойнай абстаноўцы, часам пратэстоўцы выкрыкваюць «Сорамна!»

Сябра Эўрапарлямэнту Сафі Велда са сцэны выказала надзею, што ў наступным шэсьці возьме ўдзел і прэзыдэнт Літвы. Удзельнікі шэсьця таксама выказалі думку, што ў шэсьці павінен браць удзел і мэр Вільні Артурас Зуокас.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG