Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Шэга: Я не ўпісваюся ў агульны партрэт бэнээфаўца-маргінала


Іван Шэга
Іван Шэга

Удзельнікі сойму партыі БНФ прынялі спэцыяльную заяву адносна лёсу свайго калегі доктара са Слоніма Івана Шэгі.

Яны лічаць звальненьне яго з пасады доктара палітычна матываваным, выказваюць салідарнасьць з жыхарамі горада, якія зараз праводзяць кампанію за вяртаньне доктара на працу. Перад удзельнікамі сойму выступіў сам Іван Шэга, ён выказаў меркаваньне, што зь ім не падоўжаны кантракт таму, што «я не ўпісваюся ў агульны партрэт бэнээфаўца-маргінала, якія насаджаецца ўладай. Я доктар вышэйшай катэгорыі, у мяне вялікі працоўны досьвед, я рэкардсмэн шпіталя па колькасьці падзякаў».

На сойме была агучана інфармацыя, што жыхары Слоніма ўжо сабралі 1,5 тысячы подпісаў за вяртаньне Івана Шэгі да лекарскай працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG