Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Каіры сёньня раніцай у сутыкненьнях паміж сіламі бясьпекі і прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі загінулі, па апошніх дадзеных, больш за сто чалавек, больш за тысячу параненыя.

Такія дадзеныя прыводзіць Бі-бі-сі са спасылкай на дактароў палявога шпіталя ў мячэці раба аль-Адавія, дзе прыхільнікі руху «Браты-мусульмане» праводзяць сядзячую забастоўку з патрабаваньнем вярнуць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Мурсі.

Паводле інфармацыі тэлеканала «Аль-Джазіра», загінулі 120 чалавек і каля чатырох з паловай тысяч атрымалі раненьні. Паведамляецца, што сутыкненьні пачаліся, калі паліцыя паспрабавала разагнаць лягер ісламістаў.

Мінулай ноччу ў Каіры прайшлі дэманстрацыі прыхільнікаў і праціўнікаў Мурсі.

26 ліпеня ўвечары міністар унутраных спраў Эгіпта Мухамад Ібрагім заявіў, што ў бліжэйшы час маніфэстацыі прыхільнікаў Мурсі будуць спыненыя ў рамках закона.

Мухамад Мурсі 3 ліпеня быў адхілены ад улады вайскоўцамі. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай, яго месцазнаходжаньне невядома.
XS
SM
MD
LG