Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў выпусьцілі з пастарунку


Сяргей Гудзілін

Сяргей Гудзілін

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў фотакарэспандэнт газэты «Наша ніва» Сяргей Гудзілін.

«Нас затрымалі на мосьце, мы здымалі вывешваньне бел-чырвона-белых сьцягоў каля ўнівэрмагу „Беларусь“. Відавочна, што за намі сачылі пільна і была такая ўстаноўка, каб не было „карцінак“ з гэтага мерапрыемства. Пад’ехалі дзьве міліцэйскія машыны, там было чалавек шэсьць у цывільным. Затрыманьне прычым было ня жорсткім. Адзінае, што ў іх была здача не дапусьціць ніякіх матэрыялаў. Усе здымкі былі выдаленыя з флэшкі ў пастарунку».

Сяргей Гудзілін паведаміў, што актывісты яшчэ засталіся ў пастарунку, магчыма, на і складаюць пратаколы.

Камэнтуючы сытуацыю Сяргей Гудзілін адзначыў:

«Гэта такое беларускае палітычнае надвор’е. Халоднае лета 2013 года».

Таксама выпусьцілі актывістку «Альтэрнатывы» Вольгу Бурневіч.

26 ліпеня ў Менску былі затрыманыя журналісты БелаПАН Захар Шчарбакоў і Андрэй Корсак, фотакарэспандэнт «Нашай нівы» Сергей Гудзілін і актывісты моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» Вольга Бурневіч, Алег Корбан, Дзьмітрый Сільчанка і Алег Кероль.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG