Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як амэрыканцы ахоўваюць сваю канстытуцыю?


Судзьдзі Вярхоўнага суду ЗША, 2010 год
Судзьдзі Вярхоўнага суду ЗША, 2010 год
У дзевяці судзьдзяў Вярхоўнага суду ЗША няма арміі, паліцыі або фінансавай улады. Але ўжо больш за два стагодзьдзі суд зьяўляецца бясспрэчным ахоўнікам канстытуцыі ЗША. Гэтая роля часта прымушае судзьдзяў уступаць у канфрантацыю з магутнымі амэрыканскімі прэзыдэнтамі — ад Томаса Джэфэрсана да Барака Абамы — і адмяняць законы або ўказы, якія былі прынятыя з перавышэньнем канстытуцыйных паўнамоцтваў.

Як у Вярхоўнага суду зьявілася падобная незалежная роля і як удалося яе захаваць? Якія ўрокі могуць вынікаць з гэтага досьведу для краінаў, якія спрабуюць стварыць незалежнае правасудзьдзе? Пра гэта — у эксклюзыўным інтэрвію з судзьдзёй Вярхоўнага суду ЗША Элейнай Каган, прызначанай на гэтую пасаду ў 2010 годзе. Інтэрвію ўзяў Браян Уітмар з цэнтральнай службы навінаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.

Браян Уітмар
Браян Уітмар
РС: Пачнем з асноваў. Многія краіны, куды вяшчае Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, з рознай ступеньню посьпеху спрабуюць разьвіваць незалежную судовую сыстэму, і толькі нешматлікім зь іх гэта сапраўды ўдалося. Як разьвівалася незалежная судовая сыстэма ў ЗША — гэта была геніяльнасьць бацькоў-заснавальнікаў ці Амэрыцы проста пашанцавала?
У ЗША, нават да рэвалюцыі, існавала моцная прыхільнасьць вяршэнству закону.

Каган: Ну, і пашанцавала таксама. Але ў нас былі і людзі, якія праявілі велізарную дасьведчанасьць і мудрасьць, каб дамагчыся таго, што маем цяпер. Мы не дасканалыя, заўсёды ёсьць праблемы, заўсёды можна зрабіць нешта яшчэ, каб усталяваць вяршэнства закону і незалежную судовую сыстэму. Але ў нас у ЗША быў цэлы набор чыньнікаў, якія дапамагалі гэтаму, а не ва ўсіх краінах такія чыньнікі ёсьць. Так што ўрокі, якія можна атрымаць, ёсьць, але яны абмежаваныя, паколькі ў кожнай краіны свае традыцыі і гісторыя. У ЗША, нават да рэвалюцыі, існавала моцная прыхільнасьць вяршэнству закону. Гэта было часткай таго, што Злучаныя Штаты атрымалі ў спадчыну ад Ангельшчыны і яе сыстэмы агульнага права. І ў пэрыяд рэвалюцыі захоўвалася нямала ўплыву ў дачыненьні да тых структурных рэчаў, якія зьяўляюцца неад’емнай часткай незалежнай судовай сыстэмы. Быў падзел улады, судовая сыстэма была аддзеленая ад заканадаўчай і выканаўчай галінаў улады. У пэрыяд заснаваньня краіны, у часы рэвалюцыі і распрацоўкі канстытуцыі захоўвалася сапраўдная прыхільнасьць фэдэралізму, так што ўсё гэта далёка не абмяжоўвалася нацыянальным урадам. Былі штаты, асобныя штаты з шырокімі паўнамоцтвамі. Гэта азначае, што існавалі сапраўдныя стрымкі і процівагі, убудаваныя ў нашу ўладную сыстэму, якія спрыялі разьвіцьцю незалежнай судовай сыстэмы. Урэшце, у пачатку гісторыі нашай краіны ў яе было некалькі вельмі мудрых лідэраў. Сярод іх і тыя, пра каго амаль ніхто, акрамя прававедаў, ня чуў. Усе ведаюць Томаса Джэфэрсана і Джэймса Мэдысана. Але чалавек, які сапраўды заснаваў, калі хочаце, нашу судовую сыстэму, стварыў канцэпцыю юрыдычнай ацэнкі дзеяньняў выканаўчай і заканадаўчай улады — гэта чалавек, які ўзначальваў Вярхоўны суд на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў, Джон Маршал (з 1801 па 1835 — РС). І менавіта ён, больш чым любы іншы асобны чалавек у гісторыі ЗША, змог гарантаваць ролю судоў як важных і незалежных гульцоў у амэрыканскіх ўладных працэсах.
Наша канстытуцыя сама па сабе не стварае сыстэмы юрыдычнага кантролю. У канстытуцыі няма ўказанняў на тое, што ў суду ёсьць права ануляваць акты заканадаўчай і выканаўчай улады, якія парушаюць яе.

РС: Ці можна назваць нейкія асабліва важныя моманты для фараваньня незалежнай судовай сыстэмы ў раньняй гісторыі ЗША?

Каган: Я думаю, гэта ўжо агульнае меркаваньне ў нас, што найбольш моцнае ўзьдзеяньне аказаў юрыдычны выпадак, які пачаўся як зусім непрыкметная справа. Гэтая справа называецца Марбэры супраць Мэдысана (1803 год — РС), і гэта быў выпадак, які Джон Маршал выкарыстаў для ўстанаўленьня прынцыпу, што суд можа пазбавіць сілы заканадаўчыя акты або рашэньні выканаўчай улады, калі яны супярэчаць канстытуцыі. Гэта была новая і рэвалюцыйная канцэпцыя. Наша канстытуцыя сама па сабе не стварае сыстэмы юрыдычнага кантролю. У канстытуцыі няма ўказанняў на тое, што ў суду ёсьць права ануляваць акты заканадаўчай і выканаўчай улады, якія парушаюць яе. Так што Маршалу насамрэч давялося самому надзяліць суд падобнай уладай. Ён выкарыстаў справу Марбэры супраць Мэдысана, якая тычылася таго, ці правільна прэзыдэнт Томас Джэферсан зрабіў прызначэньне чалавека па прозьвішчы Марбэры. Джон Маршал сказаў, што няправільна, але зрабіў гэта надзвычай мудрым чынам, усталяваўшы прынцып ды пры гэтым не стварыўшы занадта вялікай пагрозы для прэзыдэнта Джэфэрсана. З гэтага моманту сыстэма судовага кантролю ў ЗША ніколі ня ставілася пад сумнеў.

РС: Гэта больш зьвязана з амэрыканскай палітычнай культурай ці зь яе інстытуцыямі?

Элейна Каган
Элейна Каган
Каган: Ну, палітычная культура і інстытуцыі зьвязаныя. Напэўна, у палітычнай культуры было нешта, што дазволіла Джону Маршала зрабіць тое, што ён зрабіў — сказаць, што хтосьці павінен быць вярхоўным абаронцам канстытуцыі і што гэтая роля кладзецца на суды. Гэта іх роля — паказваць, калі Кангрэс або выканаўчая ўлада, у згаданым намі выпадку — прэзыдэнт, парушаюць канстытуцыю. Можаце сабе ўявіць, як шмат людзей было незадаволеных гэтым прынцыпам, асабліва тыя, хто думаў, што ў судоў тут няма асаблівай ролі. Маршал заявіў, што павінен быць хтосьці, хто ўсталёўвае правілы, вызначае, калі канстытуцыя парушаная, і што гэта — суды. І было нямала выпадкаў, калі гэта аспрэчвалася, у тым ліку і героямі амэрыканскай гісторыі. Абрагам Лінкальн ніколі ня быў вялікім прыхільнікам сыстэмы юрыдычнага кантролю. Але для большасьці гэта важная частка нашай палітычнай сыстэмы. У рэшце рэшт, гэта суды маюць вырашаць, ці Кангрэс або прэзыдэнт выйшлі па-за межы сваіх паўнамоцтваў.
Незалежнасьць судовай сыстэмы ў пэўным сэнсе вызначаецца яе гатоўнасьцю і жаданьнем кідаць выклік уладзе і казаць, што тая зайшла занадта далёка, і заклікаць яе да адказу, а не пагаджацца з тым, што ўлада хоча.

РС: У шматлікіх краінах, куды мы вяшчаем, праблемы з судовай сыстэмай падобныя. Напрыклад, возьмем тое, што ў Расеі людзі называюць «тэлефонным правам». У тэорыі гэта азначае, што ва ўсіх важных выпадках судзьдзя, які вядзе справу, атрымлівае званок ад прадстаўніка выканаўчай улады або праз пасярэднікаў, і яму дыктуюць, якое вынесьці рашэньне. Як можна пабудаваць незалежную судовую сыстэму ў грамадзтве, дзе гэта агульнапрынятая практыка?

Каган: Калі б у нас былі падобныя выпадкі, іх бы лічылі злоўжываньнем судовай сістэмы і парушэннем яе нормаў. Гэта дакладна супрацьлегла сыстэме, заснаванай на вяршэнстве закону, якая сьцьвярджае, што тое, як суд выносіць рашэньне, вызначаецца прынцыпамі законаў, а ня сілаю ўлады, якая тэлефануе і дыктуе рашэньне. Незалежнасьць судовай сыстэмы ў пэўным сэнсе вызначаецца яе гатоўнасьцю і жаданьнем кідаць выклік уладзе і казаць, што тая зайшла занадта далёка, і заклікаць яе да адказу, а не пагаджацца з тым, што ўлада хоча.

РС: У шматлікіх краінах судовая сыстэма (і да таго ж заканадаўчая) зьяўляюцца дэ-факта ня больш чым прыдаткам выканаўчай улады, якая прымае ўсе рашэньні. Як стварыць незалежнасьць судовай сыстэмы, калі ўся ўлада належыць да выканаўчай галіны?
У судоў няма арміі, няма кантролю над бюджэтам. Так што заўсёды ёсьць пытаньне, якім чынам судовае рашэньне набывае рэальнае значэньне.

Каган: Гэта адна зь вялікіх загадак незалежнай судовай сыстэмы, і гэта залежыць ад палітычнай культуры. Адзін з нашых першых прэзыдэнтаў, Эндру Джэксан, таксама быў ня вельмі вялікім прыхільнікам судоў. З нагоды знакамітай справы (Уочэстэр супраць Джорджыі, якая датычыла правоў індзейцаў на зямлю, 1832 год) ён сказаў: «Суд прыняў рашэньне, хай цяпер ўвасобіць яго ў жыцьцё». Ідэя была ў тым, што ён не зьбіраўся і пальцам паварушыць, каб ажыцьцявіць судовае рашэньне. Насамрэч ён быў гатовы на што заўгодна, каб прадухіліць выкананьне судовага рашэньня. У судоў няма арміі, няма кантролю над бюджэтам. Так што заўсёды ёсьць пытаньне, якім чынам судовае рашэньне набывае рэальнае значэньне. Гэтак атрымліваецца толькі калі астатнія ўдзельнікі палітычнай сыстэмы і грамадзтва ў цэлым з павагай ставяцца да рашэньняў судоў і разумеюць, што нават калі яны ня згодныя з чымсьці, сыстэма працуе толькі калі судовыя рашэньні набываюць сілу.
Але працяг барацьбы за вяршэнства закону — нешта, што вельмі добра служыць грамадзтву. Свабода, росквіт і стабільнасьць грамадзтва насамрэч залежаць ад гэтага.

РС: Што б вы сказалі людзям, якія змагаюцца за стварэньне незалежнай судовай сыстэмы?

Каган: Гэта цяжка, але гэта варта зрабіць. Гэта доўгі працэс. І ён не завершаны ні ў адной краіне. Мы заўсёды можам зрабіць лепш. Заўсёды ёсьць праблемы. Але працяг барацьбы за вяршэнства закону — нешта, што вельмі добра служыць грамадзтву. Свабода, росквіт і стабільнасьць грамадзтва насамрэч залежаць ад гэтага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG