Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З МАЗа звольнілі скандальнага апэратара


Руслан Мірзоеў, кадар зь відэароліку

Руслан Мірзоеў, кадар зь відэароліку

Звольнены рабочы Руслан Мірзоеў, які зьняў непрывабныя фільмы пра будні Менскага аўтазаводу.

Пра гэта сам Руслан Мірзоеў паведаміў у інтэрвію сайту charter97.org:

«Мяне звольнілі. Зь першага жніўня я ўжо ня буду працаваць на МАЗе. Начальнік мне прапанаваў зрабіць гэта па ўласным жаданьні. У адваротным выпадку да мяне б ужылі жорсткія меры, якія вымусілі б мяне зрабіць гэта. Але я нават рады».

Руслан паведаміў, што ўжо мае пляны на будучыню:

«Мяне запрасілі ў ролі вядучага шоў па баях бяз правілаў у Маскве. Я паеду на выходных на пробы. Калі ўсё будзе ўдала, то, магчыма, забясьпечу сабе нейкую будучыню ў сьвеце шоў-бізнэсу. Калі не атрымаецца, то ёсьць варыянт у прыватнай фірме па вытворчасьці плястыкавых вокнаў».

Супрацоўнік Менскага аўтазаводу Руслан Мірзоеў зьняў і выклаў у інтэрнэт сэрыю скандальных відэаролікаў пра будзённае жыцьцё заводу. Рабочаму пагражалі крымінальнай справай і патрабавалі выдаліць відэа.

Відэа. Асьцярожна, нецэнзурная лексыка




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG