Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Пскоўшчыне перакапалі дарогі, каб не пусьціць мяса зь Беларусі


Нелегальныя гандляры прадуктамі ня могуць праехаць зь Беларусі ў Пскоўскую вобласьць.

Пра гэта заявіў 25 ліпеня на брыфінгу начальнік упраўленьня вэтэрынарыі Пскоўскай вобласьці Аляксандар Булах.

Як паведаміў Аляксандар Булах, у сувязі з карантынам па афрыканскай чуме сьвіней на поўдні вобласьці ўвялі абмежаваньні для нелегальнага гандлю — лясныя дарогі, якія злучаюць Беларусь і Пскоўшчыну, засыпалі або перакапалі, а на трасах працуе вэткантроль.

Бліжэйшыя да Пскоўскай вобласьці асяродкі АЧС выяўленыя ў Віцебскай вобласьці Беларусі і Смаленскай вобласьці. У Пскоўскай вобласьці зафіксаваны адзіны выпадак АЧС, — паведамляе Цэнтар дзелавой інфармацыі Пскоўскай вобласьці.

У Расеі вірус распаўсюджваецца з 2007 году, за гэты час там зьнішчаныя сотні тысяч сьвіней. Сёлета ён дабраўся да Белгарадзкай вобласьці на мяжы з Украінай, дзе вырабляецца амаль чвэрць усёй сьвініны ў Расеі. Паводле зьвестак, пададзеных на сайце Рассельгаснагляду, на 19 ліпеня ў РФ зарэгістравана 85 актыўных асяродкаў АЧС.
XS
SM
MD
LG