Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 27 ліпеня: сьвяткаваньне 1025-й гадавіны хрышчэньня Кіеўскай Русі, гадавіна прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ


Кіеў, Украіна. Сьвяткаваньне 1025-й гадавіны хрышчэньня Кіеўскай Русі з удзелам прэзыдэнтаў Украіны Віктара Януковіча, Расеі Ўладзімера Пуціна, Малдовы Нікалае Тімофці і Сэрбіі Томіслава Нікаліча. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ад паездкі ва Ўкраіну адмовіўся.

Берасьце. Пачатак сьвяткаваньня Дня гораду. На працягу дня — сьвяточны кірмаш «Гасьцінны горад», вэрнісаж мастака Сяргея Казака «Шматаблічны горад», прэзэнтацыя алеі ліхтароў, сьвяточнае гуляньне, заключныя шоў праекта «Разам — бліжэй. Тры культуры, адна Эўропа », канцэрт арганнай музыкі з удзелам народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава, сьвяточная моладзевая дыскатэка ад Velcom з удзелам гуртоў J: Морс, Whiskey Way, Ushuaia, сьвяточны фэервэрк на вясьлярным канале

Менск. У паб-клубе «Графіці» (завулак Калініна, 16) — акустычны канцэрт рэгі-гурту Botanic Project. Пачатак у 18.00.

Менск. У парку Dreamland (вул. Арлоўская 80) — фэстываль электроннай музыкі «Энэргія лета» з удзелам Swanky Tunes, Dj Feel, Fonarev, DJ Magnit, Dj K, Dj Aphrodite. Пачатак у 21.00.

Чалябінск, Расея. Пачатак расейска-кітайскіх антытэрарыстычных вучэньняў «Місія міра-2013».


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1824: пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу, які злучыў басэйны Нёману і Віслы.

1944: ад нацыстаў вызвалены Беласток, які да вайны належаў Беларусі.

1953: Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэі падпісалі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў.

1955: Скончылася акупацыя заходнімі саюзьнікамі Аўстрыі, якая цягнулася з канца Другой сусьветнай вайны.

1990: Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.

Менск, 1991 г. Вярхоўны Савет зь Беларускім Сьцягам і гэрбам “Пагоня” на фасадзе

Менск, 1991 г. Вярхоўны Савет зь Беларускім Сьцягам і гэрбам “Пагоня” на фасадзе






У гэты дзень нарадзіліся:

1876: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтэса, адна са стваральнікаў БСГ

1877: Уладзімер Перцаў, беларускі гісторык.

1906: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы.

У гэты дзень памерлі:

697: Дамінік Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, староста лідзкі, ваўкавыскі, вярбілаўскі.

1841: Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1903: Юльян Крачкоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, гісторык і пэдагог, аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага дасьледаваньня сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхаваньня іх дзяцей.

1969: Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст дыяспары.

1980: Мухамэд Рэза Пэхлеві, шах Ірану, зрынуты ў выніку ісламскай рэвалюцыі 1979 году.

1984: Зіновій Бабій, украінскі і беларускі сьпявак.


ЦЫТАТА ДНЯ


Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, выказваючы волю народа Рэспублікі Беларусь, усьведамляючы адказнасьць за лёс беларускай нацыі, пацьвярджаючы павагу годнасьці і правоў людзей усіх нацыянальнасьцяў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, сьведчачы павагу да сувэрэнных правоў усіх народаў Саюза ССР і сьвету, лічачы рэспубліку паўнапраўным і незалежным членам сусьветнага супольніцтва, дзейнічаючы ў адпаведнасьці з прынцыпамі Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і іншымі агульнапрызнанымі міжнародна-прававымі актамі, урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх зносінах і заяўляе аб рашучасьці стварыць прававую дзяржаву.

Прэамбула Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь
XS
SM
MD
LG