Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хібы і перавагі сну ў той ці іншай позе разглядае аўтар публікацыі ў інтэрнэт-выданьні Fitsugar.

Ня ўсе позы сну маюць станоўчы ўплыў на ваш арганізм, у некаторых выпадках тое, як вы сьпіце, можа нэгатыўна адбіцца на стане вашага здароўя і прычым далёка за межамі спальні. Хаця гэтыя звычкі зьмяніць вельмі цяжка, ўсё ж лепш ведаць, які стыль сну спрыяе ці шкодзіць вашаму арганізму.

Сон на сьпіне


Плюсы: Гэтая пазыцыя выдатна падыходзіць для балянсаваньня вагі вашага цела, захоўвае вашы ўнутраныя органы ў раўнавазе, прадухіляе болі ў шыі і сьпіне.

Мінусы: Калі вы храпіце, то сон на сьпіне робіць ваш храп яшчэ горшым.

Сон на баку


Плюсы: сон лежачы на баку ў позе эмбрыёна, сагнуўшы калені, можа дапамагчы зьняць напружаньне ў вашай сьпіне. Важна выкарыстоўваць падушку, каб трымаць галаву ў нэўтральным становішчы, так, каб галава не падала і каб гэта не ўплывала на вашу выправу. Дадатковым бонусам зьяўляецца тое, што сон на левым боку таксама памяншае боль.

Мінусы: Вам пашанцавала — ніякіх мінусаў, паколькі ў гэтым становішчы натуральны выгін пазваночніка.

Сон на жываце


Плюсы: Калі ў вас баліць паясьніца, часам сон на жываце можа паменшыць ціск на сьпіну.

Мінусы: Нават калі вы любіце спаць на жываце, гэта становішча самае рызыкоўнае. Па словах доктара Джонатана Фіцгордана, адмыслоўцы зь Нью-Ёрку, «сон на жываце скажае натуральны выгін у ніжняй частцы сьпіны, тое, што галава ўвесь час павернутая ўбок, кепска ўплывае на шыйныя пазванкі».
XS
SM
MD
LG