Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага кіраўніка няма ў сьпісе прэзыдэнтаў замежных краін на сьвяткаваньнях у Кіеве.

Прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны апублікавала сьпіс сустрэч Віктара Януковіча зь лідэрамі замежных дзяржаў падчас сьвяткаваньня 1025-годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыбудуць ва Ўкраіну для ўдзелу ў мерапрыемствах па сьвяткаваньні 1025-годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, сустрэчы адбудуцца ў адміністрацыі прэзыдэнта на Банкавай вуліцы.

У прыватнасьці, 27 ліпеня аб 11:00 адбудзецца сустрэча Януковіча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. А 12:00 прэзыдэнт Украіны правядзе сустрэчу з прэзыдэнтам Малдовы Нікалае Цімофці. На 13:00 заплянаваная сустрэча Януковіча з прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбія Томіславам Нікалічам. Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым сьпісе няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG