Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькі каштуе вучоба ў БДУ


Белдзяржунівэрсытэт

Белдзяржунівэрсытэт

Найтаньней у БДУ вучыцца на філёляга, найдаражэй — на дыплямата.

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт апублікаваў на сваім сайце інфармацыю пра кошты для студэнтаў-першакурснікаў дзённай платнай формы навучаньня на 2013–2014 год.

На спэцыяльнасьцях «беларуская філялёгія», «расейская філялёгія» на філфаку і «сацыяльная праца» на гуманітарным факультэце за год навучаньня першакурсьніку давядзецца заплаціць найменей — 12 мільёнаў 840 тысяч рублёў.

Даражэй за ўсё ў БДУ каштуе навучаньне па спэцыяльнасьці «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін, а таксама «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце — 17 мільёнаў 940 тысяч.

Навучаньне на журфаку таксама дарагое — 16–17 мільёнаў рублёў у залежнасьці ад спэцыялізацыі.

Вучоба на факультэце прыкладной матэматыкі й інфарматыкі каштуе для першакурсьнікаў 14 мільёнаў 880 тысяч.

Раней Міністэрства адукацыі абвясьціла, што аплата за навучаньне ў беларускіх ВНУ з 1 верасьня падвысіцца на 20 адсоткаў. Пры гэтым ВНУ маюць права ў залежнасьці ад сваёй эканамічнай сытуацыі самастойна вырашаць, наколькі ўздымаць цану.
XS
SM
MD
LG