Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Віталя Васількова затрымалі людзі ў цывільным, калі ён выйшаў з офісу пакурыць.

Як паведаміла «Свабодзе» Сьвятлана Вінаградава, Віталь пасьпеў пабыць на ўчарашнім судзе над Уладзімерам Някляевым, пасьля паехаў у офіс кампаніі:

«Ён дапамагаў мне абзвоньваць міліцэйскія пастарункі, мы разам шукалі майго мужа Паўла Вінаградава, якога міліцыянты затрымалі, калі ён толькі ішоў на суд Някляева. Калі Віталь выйшаў з офіса пакурыць, невядомыя ў цывільным яго схапілі і пацягнулі ў мікрааўтобус. Гэта здарылася ў 13 гадзін. Нічога пра далейшы лёс Віталя мы не маглі даведацца да позьняй ночы. Толькі ноччу стала вядома ад сваякоў, што Віталя засудзілі на 10 сутак арышту і накіравалі ў турму на Акрэсьціна».

За што асудзілі Васількова, пакуль невядома, высьветліць падрабязнасьці ўчарашняга адміністратыўнага працэсу над ім паспрабуе сёньня адвакат, паведамілі ў кампаніі «Гавары праўду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG