Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпрэзу зладзілі гарадзкія ўлады. Помнік Францыску Скарыну ў Лідзе быў першым помнікам, усталяваным у незалежнай Беларусі.

Побач з помнікам Скарыну ў Лідзе 25 ліпеня было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленьне, гучалі сярэднявечныя сьпевы, чыталі вершы паэты і ўзгадвалі пра тое, як 20 гадоў таму ўсталёўвалі помнік. Падзеі тае даўніны прыпамінае кіраўнік Лідзкай арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік:

«Дваццаць гадоў таму было вельмі шыкоўнае адкрыцьцё, прыяжджаў міністар замежных спраў Пятро Краўчанка, прыяжджалі беларусы з Аўстраліі, мэр Ліды спадар Малец прамаўляў па-беларуску, было ўсё ўрачыста. І гэта быў першы помнік у незалежнай Беларусі, адкрывалі яго лідчукі».

Паводле Судніка, яшчэ 10 гадоў таму такое сьвята ладзіла проста грамадзкасьць горада, а сёньня гэта адбылося на дзяржаўным узроўні. На ўрачыстасьцях прысутнічалі кіраўнікі гораду, а архітэктар Рычард Груша, які непасрэдна займаўся ўстаноўкай помніка, узгадаў пра тое, як за тыдзень да ўсталяваньня лопнуў пастамэнт, і давялося ехаць ва Ўкраіну і замаўляць новы…

Усталяваньне помніка ініцыявала гарадзкая арганізацыя ТБМ, якую ў той час узначальваў Міхась Мельнік. Аўтар —знаны скульптар Валеры Янушкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG