Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы прысуд Хадаркоўскаму можа быць адменены


У Міністэрстве юстыцыі Расеі заявілі, што рашэньне Эўрапейскага суду правоў чалавека па першай справе ЮКАСА можа стаць падставай для яе перагляду.

«Устаноўленае Эўрапейскім судом... парушэньне палажэньняў Канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў пры разглядзе судом РФ крымінальнай справы зьяўляецца новай акалічнасьцю, таму вынесеныя па крымінальнай справе прысуд і касацыйнае вызначэньне могуць быць адмененыя і вытворчасьць па крымінальнай справе адноўленая», — паведамілі агенцтву «РИА «Новости» у Мін'юсьце.
«Рашэньне ня толькі мяккае, але і баязьлівае. Калі яны ня ўгледзелі палітычнага складніку ў гэтым працэсе, то ў іх нешта са зрокам».

Тым часам кіраўніца Маскоўскай Хэльсынскскай групы Людміла Аляксеева незадаволеная рашэньнем Эўрапейскага суду па скарзе Міхаіла Хадаркоўскага.

«Рашэньне ня толькі мяккае, але і баязьлівае. Калі яны ня ўгледзелі палітычнага складніку ў гэтым працэсе, то ў іх нешта са зрокам», — прыводзіць словы Аляксеевай агенцтва «Інтэрфакс».

Эўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў фундамэнтальныя парушэньні, дапушчаныя расейскім судом у першым справе ЮКАСА. У рашэньні суду гаворыцца аб незаконным утрыманьні пад вартай Платона Лебедзева, парушэньні права на прыватнасьць зносін адвакатаў і падабаронных, а таксама пра ціск на адвакатаў і незаконную адмову ў прыцягненьні ключавых сьведак абароны.

Пры гэтым перасьлед Міхаіла Хадаркоўскага не прызнаў палітычным.

Адвакат экс-кіраўніка ЮКАСА тым ня менш называе рашэньне ЕСПЧ «бліскучым»: яно дазволіць абаронцам дамагацца адмены прысуду, вынесенага яшчэ ў 2005 годзе.

Абставіны, якія спадарожнічалі судоваму разбору па першай справе ЮКАСА, вывучала палата, у якую ўвайшлі сямёра судзьдзяў з Манака, Азэрбайджану, Македоніі, Грэцыі, Нарвэгіі, Харватыі і Расеі.

Эўрапейскі суд правоў чалавека прыйшоў да высновы, што на адвакатаў Хадаркоўскага аказваўся ціск, каб перашкодзіць ім падаць скаргу ў Эўрапейскі суд.
Згодна з рашэньнем суда ў часе разгляду па справе ЮКАСА не парушалася забарона на бесчалавечнае абыходжаньне, якое, на думку абароны, выяўлялася ва ўмовах утрыманьня пад вартай Лебедзева. Эўрапейскі суд ня ўбачыў парушэньняў забароны на нематываванае пакараньне; на думку суду, перасьлед за ўхіленьне ад выплаты падаткаў быў абгрунтаваны. Страсбурскі суд таксама лічыць, што права на справядлівы суд было датрыманае, паколькі судзьдзя ня быў зацікаўлены ў вынясеньні неправасуднага рашэньня.

Эўрапейскі суд правоў чалавека прыйшоў да высновы, што на адвакатаў Хадаркоўскага аказваўся ціск, каб перашкодзіць ім падаць скаргу ў Эўрапейскі суд.

Судзьдзі вырашылі прысудзіць Хадаркоўскаму кампэнсацыю маральнай шкоды памерам 10 000 эўра.

Патрабаваньне Лебедзева аб вяртаньні маёмаснай шкоды было адхілена.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG