Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэты праект каштуе 5 мільярдаў даляраў. Беларускія ўлады разьлічваюць, што ён стане рухавіком для беларускай эканомікі. Для Кітая гэта магчымасьць атрымаць пляцдарм для сваёй эканамічнай актыўнасьці ў Эўропе.

У тэхнапарку разьмесьцяцца вытворчасьці ў галіне электронікі, авіяцыйнай прамысловасьці, фармацэўтыкі і біятэхналёгій. Названы ў маркетынгавых дакумэнтах «новым міжнародным цэнтрам у Эўразіі», парк зойме плошчу ў 80 квадратных кілямэтраў і будзе ўключаць у сябе навукова-дасьледчыя цэнтры, вытворчасьці, зоны адпачынку, мяркуецца, што на тэрыторыі парку будуць пражываць 155 тыс чалавек. Будаўнічыя работы плянуецца пачаць у сьнежні.

Многія жыхары Менску баяцца, што комплекс прыцягне тысячы кітайскіх рабочых, і адчуваюць сябе няёмка з нагоды пэрспэктываў паўстаньня «кітайскага гораду» на іх парозе.
Гун Цзяньвэй, пасол Кітаю ў Беларусі, кажа: «Кітайска-беларускі індустрыяльны парк будзе падобны на гняздо Фенікса з кітайскіх народных казак. Ён закліканы прыцягнуць кампаніі з ўсяго сьвету на карысьць ня толькі Беларусі і Кітаю, але ўсіх краінаў пад Сонейкам».

Многія жыхары Менску баяцца, што комплекс прыцягне тысячы кітайскіх рабочых, і адчуваюць сябе няёмка з нагоды пэрспэктываў паўстаньня «кітайскага гораду» на іх парозе.

Кірыл Карацееў

Кірыл Карацееў

Кірыл Карацееў, першы намесьнік гендырэктара кампаніі па разьвіцьці кітайска-беларускага тэхнапарку, настойвае на тым, што такія перасьцярогі зьяўляюцца неабгрунтаванымі.

Карацееў: Тут няма этнічнага падтэксту. Мясцовыя супрацоўнікі будуць патрэбныя для будаўніцтва гэтага комплексу, яны будуць патрэбныя для працы па рэалізацыі праектаў інвэстараў. Там будуць кітайскія акцыянэры, кітайскія фонды, а можа быць і кітайскія інвэстыцыі. Але мы не будуем горад для кітайцаў. Тое, што мы будуем, разам з кітайскімі кампаніямі, зьяўляецца вытворчай інфраструктурай.

Аднак тэрыторыі, адведзеныя пад праект, зьмяшчаюць шмат лецішчаў, а таксама рэзэрвуар пітной вады для Менску.

Аксана Зелянеўская, член мясцовай асацыяцыі дачнікаў, мяркуе, што прамысловы комплекс зробіць непапраўную шкоду навакольнаму асяродзьдзю.

Зелянеўская: Дачнікі ня хочуць гэтага парку, які будзе пабудаваны тут. Гэта адно з апошніх чыстых месцаў пад Менскам, гэта будзе экалягічная катастрофа для гораду. Многія падзяляюць гэты пункт гледжаньня, у тым ліку сярод службовых асобаў, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце. Але яны кажуць, што баяцца выказваць сваё меркаваньне публічна.

Для Кітаю праект можа быць вельмі выгадным. Індустрыяльны парк наблізіць кітайскіх экспартэраў да Эўрапейскага Зьвязу і дасьць ім доступ да таннай і адукаванай мясцовай працоўнай сілы.
Паводле Кірыла Карацеева генэральны плян праект ухвалены, цяпер ужо высякаюць дрэвы для ўстаноўкі ліній электраперадач. Першы этап плянуецца завяршыць да 2020 году, а другі этап — у 2030 годзе.

Для Кітаю праект можа быць вельмі выгадным. Індустрыяльны парк наблізіць кітайскіх экспартэраў да Эўрапейскага Зьвязу і дасьць ім доступ да таннай і адукаванай мясцовай працоўнай сілы.

Акрамя таго, Беларусь прапануе значныя падатковыя ільготы для будучага парку, у тым ліку 10-гадовы пэрыяд, падчас якога ня будуць спаганяцца падаткі на прыбытак і на маёмасьць для кампаній, якія будуць інвэставаць сродкі ў такія «прасунутыя сфэры», такіх як электроніка або біятэхналёгіі.

60% акцыяў парку будуць належаць Нацыянальнай карпарацыі машынабудаваньня КНР, 40% будзе мець урад Беларусі.

Бары Босварт, эканаміст і экспэрт па Кітаю ў вашынгтонскім Інстытуце Брукінгса, кажа, што прамысловы парк у Смалявічах упісваецца ў глябальную эканамічную стратэгію Кітая.
Парк таксама дасьць магчымасьць Кітаю бязмытнага ўваходу на рынкі Расеі і Казахстану, паколькі Беларусь знаходзіцца зь імі ў мытным саюзе.
Босварт: Кітай хоча пашыраць прастору для свайго экспарту, распаўсюджваць яго на новыя краіны. У цяперашні час Кітай імкнецца экспартаваць тыя тавары, якія робяць кампаніі і іншых краінаў, але ёсьць межы таго, наколькі далёка яны могуць разьвіваць гэты кірунак экспарту. Тое, што мы назіраем у Беларусі — гэта проста альтэрнатыва папярэднім намаганьням Кітая набываць заходнія кампаніі. Беларускі праект прывабны для абодвух бакоў.

Парк таксама дасьць магчымасьць Кітаю бязмытнага ўваходу на рынкі Расеі і Казахстану, паколькі Беларусь знаходзіцца зь імі ў мытным саюзе.

На гэтым тыдні, праз некалькі дзён пасьля завяршэньня візыту А. Лукашэнкі ў КНР, кітайская аўтамабільная кампанія Geely абвясьціла, што падпісала пагадненьне аб стварэньні свайго аўтазаводу ў Беларусі.

Завод будзе пастаўляць аўтамабілі Geely ў краіны былога СССР, у прыватнасьці, у Расею, чый аўтамабільны рынак па прагнозах да 2020 году стане пятым у сьвеце паводле памераў, дзякуючы хуткаму росту сярэдняй клясы ў гэтай краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG