Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Вінаградава выпусьцілі з Маскоўскага РУУСа. Ён распавёў пра падрабязнасьці затрыманьня і сказаў, што ў яго адразу забралі тэлефон.

«Выходжу я з пад’езда, каб паехаць у суд да Някляева, а мяне сустракаюць падпалкоўнік Бегуноў з Маскоўкага РУУС і супрацоўнік міліцыі Аляксандар Казакевіч. Яны павялі мяне на прафіляктычную гутарку ў Маскоўскі РУУС. Там мяне папярэдзілі пра недапушчальнасьць учыненьня правапарушэньняў і злачынстваў. Я расьпісаўся і сядзеў да 15.35. Патлумачыць гэта даволі цяжка. Мінулым разам гэта быў саміт СНД, прыяжджаў Мядзьведзеў. Цяпер, можа, перастрахаваліся з-за суду Някляева. Ці, магчыма, гэта зьвязана з прыездам патрыярхаў. Можа, я ім хацеў сьвята спасаваць, ня ведаю. Цяжка меркаваць, бо як міліцыянты думаюць, мне часам незразумела».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG