Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка памяняў дырэктара «Беларускай калійнай кампаніі»


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў Валерыя Іванова намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі.

Дагэтуль Іваноў працаваў гендырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Як інфармуе прэзыдэнцкая прэс-служба, гендырэктарам «Беларускай калійнай кампаніі» Лукашэнка прызначыў Алену Кудравец, якая была ў ААТ «Беларуськалій» намесьнікам генэральнага дырэктара па камэрцыйных пытаньнях і лягістыцы.

Гендырэктарам БКК Іваноў быў прызначаны ў мінулым годзе. Тады Лукашэнка вызваліў яго ад пасады віцэ-прэм’ера.
XS
SM
MD
LG