Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста «Гавары праўду» Васількова затрымалі міліцыянты ў цывільным


Падрабязнасьці паведаміў у Фэйсбуку грамадзкі актывіст Міхаіл Пашкевіч.

«Толькі што адзначылі вызваленьне Някляева. Пасьля гэтага Віталь Васількоў пачаў праз тэлефон шукаць затрыманага раніцай Паўла Вінаградава. Выйшаў з офіса папаліць, як тут жа пад’яжджае міні-вэн і яго «пакуюць». Віталь малайчына, пачаў грукаць у дзьверы, і міліцыянты ў выніку затрымаліся да мусілі сказаць, што яны «зь міліцыі».

Як паведамілі ў кампаніі «Гавары праўду», на дадзены момант зьвестак пра месцазнаходжаньне Віталя Васількова, як і Паўла Вінаградава, у іх няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG