Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведка: Чалавек ляжаў з акрываўленымі рукамі


Гатэль «Плянэта»

Гатэль «Плянэта»

Пад вокнамі дома па вуліцы Садовай у Менску знайшлі цела дырэктара гатэля «Плянэта» Валера Агірэнкі. Гатэль належыць Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта.

Загінуў дырэктар гатэля «Плянэта» Валер Агірэнка. «Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Гатэль Плянэта» належыць Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта.

Трагедыя здарылася 24 ліпеня а 10 гадзіне раніцы. Паводле міліцыі, пад вокнамі дома па вуліцы Садовай у Менску знайшлі цела Валера Агірэнкі, які жыў у гэтым доме. У менскай управе Сьледчага камітэту пацьвердзілі, што загінулы — дырэктар гатэля «Плянэта» Валер Агірэнка.

«Вядзецца праверка. Апытваюцца сьведкі, адпрацоўваюцца розныя вэрсіі здарэньня, у тым ліку і самагубства», — паведаміла Свабодзе прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Прадстаўніца Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь Юлія Ганчарова: «Крымінальных спраў, у якіх бы фігураваў Валер Агірэнка, у вытворчасьці ў Сьлечым камітэце няма».

Свабода знайшла адну са сьведак здарэньня. Жыхарка таго ж дома па вуліцы Садовай распавяла:

«Мужчына выкінуўся пасьля таго, як да яго прыехалі незвычайныя міліцыянты ў бронекамізэльках з надпісам «ОМОН». Я пачула, як яны гаварылі ўнізе і выглянула ў вакно. І раптам адзін зь іх закрычаў: „Уходит! Уходит“ Потым пачула гук, як нешта цяжкае ўдарылася аб зямлю. Гэта было пад бальконамі. Выглянула і ўбачыла ўнізе мужчыну ў адных трусах у крыві. У тым ліку была кроў на руках. Чалавек яшчэ нібыта дыхаў. Міліцыянты выклікалі хуткую, якая прыехала хвілін праз 8-10. Але мужчына тады ўжо, відаць, памёр. А міліцыянты паміж сабой казалі, што ў ягонай кватэры ў ваньне ўсё было ў крыві, там былі акрываўленыя нажы і што ён нібыта ўскрыў сабе вены».
На месцы здарэньня

На месцы здарэньня

Хуткая ўжо не магла дапамагчы

Хуткая ўжо не магла дапамагчы

Амапавец ў бронекамізэльцы на месцы здарэньня. Адмыслоўцы кажуць, што цяпер для правядзеньня арышту выяджджаюць абавязкова ў бронекамізэльках

Амапавец ў бронекамізэльцы на месцы здарэньня. Адмыслоўцы кажуць, што цяпер для правядзеньня арышту выяджджаюць абавязкова ў бронекамізэльках


Валер Агірэнка пражываў на 8 паверсе. Паводле дактароў, сьмерць наступіла на месцы здарэньня.

Радыё Свабода зьвярнулася па зьвесткі пра Валера Агірэнку да Генадзя Казлова, які ў 1990-ых гадах працаваў дырэктарам гатэля «Плянэта».

«Валера Агірэнку я добра ня ведаў, бо ў „Плянэце“ зь ім не працаваў, а ён прыйшоў у гатэль толькі некалькі гадоў таму. Некалькі разоў я яго бачыў, калі з сябрамі прыходзіў пасьнедаць ў гатэль, але ня больш за тое. Ведаю, што было рашэньне Кіраўніцтва справамі яго прызначыць дырэктарам гатэля, тады ўжо кантрольны пакет перайшоў да Кіраўніцтва. Пра Агірэнку нічога дрэннага я не чуў, ніхто са знаёмых мне не распавядаў, што ён выпівае моцна ці што такое. Ён разумны чалавек, як казалі, з былых вайскоўцаў. Усяго можа два разы мы зь ім размаўлялі, ўражаньне засталося, што цалкам нармальны быў чалавек. Мне зараз распавялі, што літаральна 4 траўня ён адзначыў ўгодкі — 60 гадоў. Якая можа быць прычына такога ўчынку? Відаць, прычына вельмі сур’ёзная, бо як для мяне, нічога больш каштоўнага, як жыцьцё, няма».

«У той дзень ён пазваніў на працу і папярэдзіў, што затрымліваецца. А празь дзьве гадзіны мы даведаліся, што ён выкінуўся з акна. Ён быў добрым, дружалюбным чалавекам, усіх паважаў, з усімі вітаўся, усім кланяўся пры сустрэчы. Мы вельмі засмучаныя», — паведамілі карэспандэнту «Комсомольской правды» в Белоруссии» ў гатэлі «Плянэта».
XS
SM
MD
LG