Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вінаградаў пайшоў на суд і зьнік


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Актывіст Павал Вінаградаў 25 ліпеня выйшаў з дому, кіруючыся на суд над Уладзімерам Някляевым, і больш яго ня бачылі. Ягоны тэлефон не адказвае.

16.50 Паўла Вінаградава выпусьцілі з Маскоўскага РУУСа.

14.43 Актывіст “Гавары праўду” Андрэй Дзьмітрыеў сказаў, што месцазнаходжаньне затрыманага Паўла Вінаградава, як і актывіста Віталя Васількова пакуль невядомае.

“Сябра моладзевай арганізацыі “Зьмена” Васількова схапілі прама на выхадзе з пад’езда. Людзі ў цывільным завалаклі яго ў бус. Мы яго таксама шукаем і ня можам знайсьці. Я ня ведаю, як гэта можна патлумачыць. Знойдзем, тады будзем камэнтаваць”.

13.10 У Маскоўскім РУУС Сьвятлане сказалі, што Паўла там няма. Паводле Сьвятланы, ва ўсіх пастарунках, куды яна патэлефанавала, адказалі тое ж.

«Павал Вінаградаў у 10.30 выклікаў таксі, каб ехаць на суд да Ўладзімера Някляева, выйшаў з кватэры, і больш яго ня чулі і ня бачылі. Служба таксі — 135. Апэратар кажа, што выклік пазначаны як «не адбыўся», — напісала ў фэйсбуку жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана.

У размове з карэспандэнтам Свабоды Сьвятлана сказала, што накіроўваецца ў Маскоўскі РУУС, каб высьветліць дзе Павал, бо ў пастарунку ніхто не здымае слухаўку.

Яна мяркуе, што Паўла маглі затрымаць у пад’езьдзе.

Актывіст «Гавары праўду» Павал Вінаградаў знаходзіцца пад прафіляктычным наглядам. Ён быў пакараны за Плошчу, але пасьля датэрміновага вызваленьня ня спыніў грамадзкай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG