Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш пагаліў галаву на знак салідарнасьці з хворым хлопчыкам


Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы пагаліў галаву, каб выказаць салідарнасьць з 2-гадовым хлопчыкам, які страціў валасы, пакуль лекуецца ад лейкеміі.

Буш і 26 супрацоўнікаў ягонай службы бясьпекі пагалілі галовы, каб падтрымліваць Патрыка — сын аднаго з супрацоўнікаў службы бясьпекі Буша.

Супрацоўнікі службы бясьпекі таксама запусьцілі сайт ў інтэрнэце, каб паспрабаваць сабраць грошы на лекаваньне.

Амаль 60 год таму Джорж Буш і ягоная жонка Барбара страцілі 4-гадовую дачку Робін, бо тая захварэла на лейкімію.

Джорж Буш-старэйшы быў прэзыдэнтам ЗША у 1989-1993 гадах.
XS
SM
MD
LG