Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску штомесяц адбываецца пяць забойстваў


Пракуратура Менска зафіксавала рост цяжкіх злачынстваў у сталіцы Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2013 года.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў, крымінагенная абстаноўка ў сталіцы Беларусі «характарызуюцца шэрагам негатыўных момантаў».

Нягледзячы на зьніжэньне колькасці зарэгістраваных злачынстваў (на 6,4%), узровень злачыннасьці ў Менску на 10.000 насельніцтва ў параўнаньні з іншымі рэгіёнамі краіны працягвае заставацца самым высокім — 59,7. Вышэй за сярэднегарадзкі паказчык узровень злачыннасьці ў Цэнтральным, Партызанскім, Савецкім і Заводзкім раёнах сталіцы.

За першае паўгодзьдзе ў Менску павялічылася на 26,1 працэнта колькасьць зарэгістраваных забойстваў (29) і на 30,4% — пацярпелых ад іх (30). Рост гэтых асабліва цяжкіх злачынстваў зафіксаваны ў Заводзкім, Першамайскім і Маскоўскім раёнах горада. Пры гэтым пераважная большасьць забойстваў (72%) зьдзейсьнена асобамі, якія знаходзіліся ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Ўзрасла і колькасьць наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджаньняў на 10,7 працэнта, рабаваньняў — на 10,4.

Павялічылася таксама колькасьць злачынстваў, учыненых непаўнагадовымі — на 7,4 працэнта.
XS
SM
MD
LG